Франц Гальдэр
Франц Гальдэр | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Franz Halder | |||||||||
| |||||||||
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1884[1][2][…] | ||||||||
Месца нараджэння | |||||||||
Дата смерці | 2 красавіка 1972[1][2][…] (87 гадоў) | ||||||||
Месца смерці | |||||||||
Грамадзянства | |||||||||
Прыналежнасць | Трэці рэйх | ||||||||
Род войскаў | Германская імперская армія | ||||||||
Званне | |||||||||
Камандаваў | Начальнік Генштаба ОКХ | ||||||||
Бітвы/войны | |||||||||
Узнагароды і званні |
|
||||||||
Аўтограф | |||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Га́льдэр (ням.: Franz Halder; 30 чэрвеня 1884, Вюрцбург — 2 красавіка 1972, Ашаў) — ваенны дзеяч Германіі, генерал-палкоўнік (1940). Начальнік Генеральнага штаба Сухапутных войскаў (1938—1942).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага, сын генерал-маёра. У 1902 годзе паступіў на службу ў войска, у 1904 г. вылучаны ў лейтэнанты. У 1914 годзе скончыў Баварскую ваенную акадэмію. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, служыў у штабах рознага ўзроўню, быў узнагароджаны Жалезным крыжам 1-га і 2-га класаў. Пасля дэмабілізацыі нямецкай арміі застаўся ў рэйхсверы. У 1923—1924 гадах камандаваў батарэяй 7-га артылерыйскага палка, затым у штабе 7-й дывізіі і ваеннай акругі. З 1926 года — обер-кватэрмайстрам ваеннага кіравання. З жніўня 1931 начальнік штаба 6-га ваеннай акругі. З кастрычніка 1934 — камандуючы артылерыяй 7-й дывізіі, з кастрычніка 1935 года камандзір 7-й дывізіі. З кастрычніка 1937 другі, а з лютага 1938 — першы обер-кватэрмайстар Генштаба Сухапутных войскаў. 27 жніўня 1938 года стаў начальнікам Генеральнага штаба Сухапутных войскаў замест Людвіга Бека. У верасні 1942 гады Гітлерам быў зняты з гэтай пасады ў сувязі з правалам стратэгіі нямецкага камандавання ў бітве на Волзе і Паўночным Каўказе.
Гальдэр быў прысвечаны ў 1938 і 1939 гадах у планы змоўшчыкаў, якія хацелі скінуць гітлераўскі рэжым шляхам ваеннага перавароту для таго, каб пазбегнуць уключэння Германіі ў вайну.
Зноскі
- ↑ а б Franz Halder // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Franz Halder // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Гальдер Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Correlli Barnett. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9.
- Gerd F. Heuer. Die Generalobersten des Heeres, Inhaber Höchster Kommandostellen 1933—1945. — 2. — Rastatt: Pabel-Moewig Verlag GmbH, 1997. — 224 p. — (Dokumentationen zur Geschichte der Kriege). — ISBN 3-811-81408-7.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франц Гальдэр
- Кароткая біяграфія на сайце Нямецкага гістарычнага музея (ням.)
- Біяграфія Франца Гальдэра на сайце wehrmachtslexikon.de Архівавана 6 лістапада 2012. (ням.)