Фраўнгоферавы лініі
Фраўнгоферавы лініі — лініі паглынання ў спектры Сонца. Абумоўлены паглынаннем святла сонечнай або зямной (тэлурычныя лініі) атмасферай. Налічваецца больш за 20 тысяч ліній у розных абласцях аптычнага спектра Сонца, многія з іх астаясамлены са спектральнымі лініямі вядомых хімічных элементаў. Выявіў англійскі фізік У. Воластан у 1802 годзе, апісаў Іозеф Фраўнгофер у 1814 годзе; адсюль назва. Фізічнае тлумачэнне даў Г. Р. Кірхгоф.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).