Фрыдаліна Рольфё
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
24 лістапада 1993[1][2] (31 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 178 см[1] | ||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдаліна Рольфё (шведск.: Fridolina Rolfö; нар. 24 лістапада 1993, Кунгсбака) — шведская футбалістка, форвард клуба «Вольфсбург» і нацыянальнай зборнай Швецыі. Уваходзіла ў склад зборнай на Алімпіядзе 2016 года.
Кар’ера
Клубная
Прафесійную кар’еру пачала ў складах клубаў «Цёлё» і «Ітэкс». У 2011 годзе выданнем Göteborgs-Posten прызнана найлепшай маладой футбалісткай Швецыі.
У 2014 годзе падпісала кантракт з «Лінчэпінгам». У кастрычніку 2014 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпула» зрабіла хет-трык. У лістападзе 2016 года абвясціла аб будучым пераходзе ў «Баварыю», кантракт заключаны на паўтары гады і пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года.
Зборная
У складзе зборнай дэбютавала ў 2014 годзе ў таварыскім матчы супраць Германіі.
На сусветным першынстве 2019 года, які праходзіў у чэрвені ў Францыі, Фрыдаліна ў другім матчы зборнай Швецыі супраць Тайланда забіла гол на 42-й хвіліне, што ў выніку прынесла перамогу Швецыі (5:1).