Фрыдрых фон Інгеналь
Фрыдрых фон Інгеналь | |
---|---|
ням.: Friedrich von Ingenohl | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1857[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1933[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Германскі імперскі флот |
Гады службы | 1874—1915 |
Званне |
![]() |
Камандаваў | Флот адкрытага мора |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Гу́стаў Ге́нрых Эрнст Фры́дрых Фон Інгеналь (ням.: Gustav Heinrich Ernst Friedrich von Ingenohl; 30 чэрвеня 1857, Нойвід — 19 снежня 1933, Берлін) — нямецкі ваенны дзеяч, адмірал. У 1909—1910 камандаваў Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадрай. Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора на пачатку Першай сусветнай вайны[4]. Звольнены пасля няўдалай для немцаў бітвы ля Догер-банкі.
Біяграфія
Фрыдрых Інгеналь нарадзіўся ў сям’і гандляра, у 1874 годзе пачаў службу на флоце, правёў шмат гадоў на Далёкім Усходзе. У 1895 годзе ўдзельнічаў у Япона-кітайскай вайне (Германія прымала ўдзел у гэтай вайне — гл. Траістая інтэрвенцыя). У 1897 годзе Інгеналь быў пераведзены ў Берлінскае Адміралцейства, у 1904 годзе прызначаны камандарам імператарскай яхты SMY Hohenzollern . У 1908 годзе атрымаў званне контр-адмірала з правам дадання да свайго прозвішча прыстаўкі -фон, што азначала ўзвядзенне ў дваранства (27 студзеня 1909 года). Прызначаны Галоўнакамандуючым флоту ў студзені 1913 года[5].
Першая сусветная вайна
З пачаткам Першай сусветнай вайны Інгеналь распрацаваў для германскага флота тактыку хуткіх і рашучых баявых аперацый, гэтая тактыка не знайшла падтрымкі вышэйшага германскага адміралітэта. Яго ідэя заключалася ў частых укольчатых нападах брытанскіх судоў, правакуючых праціўніка на неасцярожныя контрудары. Такая тактыка не прынесла вынікаў, у першым значным сутыкненні — Бітве ў Гельгаландскай бухце 28 жніўня 1914 года Германскі ваенны флот страціў 3 лёгкіх крэйсера і мінаносец. У другім сутыкненні 24 студзеня 1915 года ў Бітве ля Догер-банкі страты былі яшчэ значней. Фрыдрых Фон Інгеналь быў адхілены ад камандавання Флотам адкрытага мора 2 лютага 1915 года, яго змяніў адмірал Гуга фон Поль.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны брытанцы запатрабавалі ад Германіі выдачы Інгеналя, абвінавачваючы яго ў ваенных злачынствах, але немцы яго не выдалі. Фрыдрых Фон Інгеналь памёр у Берліне 19 снежня 1933 года.
Узнагароды
- Прускі ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дубовым лісцем і мячамі[6];
- Прускі Ордэн Кароны 1-й ступені[6];
- Прускі ордэн Дома Гогенцолернаў 2-й ступені (Крыж комтура)[6];
- Прускі Жалезны крыж 2-й ступені[6];
- Прускі Жалезны крыж 1-й ступені[6];
- Пруская Узнагарода за службу[6];
- Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»[6];
- Саксонскі ордэн Альбрэхта[6];
- Саксен-Ваймарскі ордэн Белага сокала[6].
Зноскі
- ↑ а б Gustav Heinrich Ernst Friedrich von Ingenohl // Dreadnought Project
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12122371X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12122371X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ New York Times. 20 December 1933. p. 22
- ↑ New York Times. 20 December 1933. p. 22
- ↑ а б в г д е ё ж з Marinekabinett (Hrsg.): Rangliste der Kaiserlich Deutschen Marine. E.S. Mittler & Sohn. Berlin 1918. S. 5.
Спасылкі
- Вялікія адміралы(недаступная спасылка)