Фрыдрых Маркавіч Эрмлер
Фрыдрых Маркавіч Эрмлер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (13) мая 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1967[2][3][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0259611 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых Маркавіч Эрмлер (сапраўдныя імя і прозвішча — Вульф Моўшэвіч Брэслаў; 1 (13) мая 1898, Рэжыца — 12 ліпеня 1967, Камарова) — савецкі кінарэжысёр, акцёр, народны артыст СССР (1948). Лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1941, 1946 — двойчы, 1951).
Біяграфія
Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і, быў старэйшым з пецярых дзяцей. Бацька быў мэбельшчыкам, у 1905 годзе з’ехаў на заробкі ў Амерыку, дзе памёр у 1909 годзе, і маці выхоўвала дзяцей сама. Сям’я жыла на Могілкавай вуліцы, № 10.
З дванаццаці гадоў служыў пасыльным на аптэчным складзе правізара Ляцкага. У 1916 годзе прызваны ў армію, у канцы 1917 года дэзертыраваў пад Рыгай і неўзабаве прыбыў у Петраград. У гады Грамадзянскай вайны служыў у РСЧА, затым у аддзеле па барацьбе з кантрабандай ЧК (1919). У 1919 годзе ўступіў у РКП(б) і тады ж прыняў псеўданім Эрмлер.
У 1923—1924 гадах вучыўся на акцёрскім аддзяленні Ленінградскага тэхнікума экраннага мастацтва (цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт кіно і тэлебачання), працаваў у аб’яднанні «Ленінградкіно». З 1924 года працаваў на кінафабрыцы «Сеўзапкіно» (цяпер кінастудыя «Ленфільм»).
У 1925 годзе арганізаваў творчае аб’яднанне «КЭМ» (Кіна-эксперыментальная майстэрня, сумесна з Э. Ю. Іагансонам), дзе паставіў першы свой фільм «Шкарлятына».
У 1929—1931 гадах вучыўся ў Камуністычнай акадэміі. Працаваў рэдактарам газеты «Кіно», старшынёй бюро РАСАРРК (Расійскай асацыяцыі работнікаў рэвалюцыйнай кінематаграфіі).
У 1932 годзе ўдзельнічаў у стварэнні аднаго з першых савецкіх гукавых фільмаў «Сустрэчны».
З 1940 года — мастацкі кіраўнік кінастудыі «Ленфільм». У 1941—1944 гадах — кінарэжысёр Цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі мастацкіх фільмаў (ЦОКС) у Алма-Аце (цяпер кінастудыя «Казахфільм»). Вёў курс у Тэхнікуме сцэнічных мастацтваў (цяпер Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў).
Член СК СССР.
Зноскі
- ↑ Эрмлер Фридрих Маркович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б Эрмлер Фридрих Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Fridrikh Markovich Ermler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Эрмлер, Фридрих Маркович // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.