Фрыдрых V Вітэльсбах

Фрыдрых V Вітэльсбах
ням.: Friedrich V. von der Pfalz
пфальцграф Рэйнскі
19 верасня 1610 — 1623
Папярэднік Фрыдрых IV[d]
Пераемнік Максіміліян I Вітэльсбах
кароль Чэхіі
4 лістапада 1619 — 13 лістапада 1620
Папярэднік Маціяс Габсбург
Пераемнік Фердынанд II Габсбург

Нараджэнне 26 жніўня 1596(1596-08-26)[1][2]
Смерць 29 лістапада 1632(1632-11-29)[3][4][…] (36 гадоў)
Месца пахавання
  • невядома
Род Вітэльсбахі
Бацька Фрыдрых IV[d][7]
Маці Луіза Юліяна Аранская-Насау[d][7]
Жонка Елізавета Сцюарт[7]
Дзеці Henry Frederick, Hereditary Prince of the Palatinate[d], Карл I Людвіг[7], Лізавета Багемская, Руперт Пфальцкі[7], Maurice of the Palatinate[d][8], Louise Hollandine of the Palatinate[d], Edward, Count Palatine of Simmern[d], Henriette Marie of the Palatinate[d], Сафія Гановерская[7], Philip Frederick of the Palatinate[d][8], Gustavus Adolphus of the Palatinate[d], Charlotte of the Palatinate[d] і Ludwig von der Pfalz[d][8]
Веравызнанне пратэстанцтва
Дзейнасць арыстакрат, палітык, палкаводзец
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дзяржаўная служба[d][6], палітыка[6] і ваенная справа[6]
Узнагароды
ордэн Падвязкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых V (ням.: Friedrich V, 26 жніўня 1596 — 29 лістапада 1632) — курфюрст Пфальцкі 16101623, кароль Чэхіі (Фрыдрых I) 16191620, сын і спадчыннік Фрыдрыха IV, курфюрста Пфальцкага, і Луізы Юліяны Аранскай, дачцэ Вільгельма Аранскага і Шарлоты Манпансье дэ Бурбон.

Біяграфія

Фрыдрых V атрымаў у спадчыну курфюрства Пфальц пасля смерці бацькі 19 верасня 1610 года. У 1618 годзе годзе пачалося чэшскае паўстанне супраць імператара Фердынанда II (т. з. Другая Пражская дэфенестрацыя), якое перарасло ў Трыццацігадовую вайну. Паўстанцы прапанавалі 28 верасня 1618 года Фрыдрыху карону Чэхіі, як лідару Евангелічнай уніі, заснаванай яго бацькам для абароны пратэстанцызму ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Фрыдрых прыняў прапанову і быў каранаваны 4 лістапада 1619 года, аднак хутка пацярпеў паражэнне ў бітве на Белай Гары (8 лістапада 1620 года), атрымаўшы мянушку Зімовы кароль. Ён заставаўся намінальна каралём Багеміі да 13 лістапада 1620 года. Пасля гэтага імперскія войскі ўварваліся ў яго асноўныя ўладанні — Пфальц. Імперскім эдыктам у 1623 годзе ён быў пазбаўлены ўладанняў і тытула. Да канца жыцця ён з сям’ёй знаходзіўся ў выгнанні.

Сям’я

Жонка: з 1613 Елізавета Сцюарт, дачка Якава I, караля Англіі, і Ганны Дацкай. Дзеці:

  • Фрыдрых Генрых (1614—1629)
  • Карл I Людвіг (16171680), па ўмовах Вестфальскага міру ў 1648 аднавіў тытул курфюрста.
  • Елізавета (16181680)
  • Руперт фон Шымерн (1619—1682), герцаг Камберленд
  • Морыц (1620—1654)
  • Луіза Галандзіна (1622—1709)
  • Людвіг (1624—1625)
  • Эдуард Пфальцкі (1625—1663)
  • Генрыэта Марыя (1626—1651)
  • Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650)
  • Шарлота (1628—1631)
  • Сафія (1630—1714); муж з 1658 Эрнст Аўгуст, курфюрст Гановера, маці Георга I, караля Вялікабрытаніі
  • Густаў Адольф (1632—1651)

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Frederik V van Bohemen // RKDartists
  3. Frederick V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Frederik V van Bohemen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  6. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б в г д е Kindred Britain
  8. а б в Lundy D. R. The Peerage