Фэрбанкс (англ.: Fairbanks) — горад у цэнтры Аляскі (ЗША), адміністрацыйны цэнтр бора Фэрбанкс-Норт-Стар. Насельніцтва горада — 30 224 чалавек, з прыгарадамі — 82 840 чалавек. Размешчаны на правым беразе ракі Танана. Найбуйнейшы адукацыйны цэнтр на Алясцы. Побач з горадам размяшчаецца Аляскінскі ўніверсітэт у Фэрбанксе і буйная ваенная база Форт-Уэйнрайт. Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя ў сувязі з Залатой ліхаманкай на Алясцы і названы ў гонар тагачаснага сенатара ад Індыяны Чарлза Уорэна Фэрбенкса, пазней віцэ-прэзідэнта ЗША.