Фіванскі некропаль
* | |
---|---|
Ancient Thebes with its Necropolis** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Егіпет |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii, vi |
Спасылка | 87 |
Рэгіён*** | Афрыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1979 год (3-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Фіванскі некропаль — месца на заходнім беразе Ніла, насупраць старажытнаегіпецкага горада Фівы. Некропаль выкарыстоўваўся для рытуальных пахаванняў большую частку эпохі фараонаў, пачынаючы з 1-га пераходнага перыяду, асабліва ў часы Новага Царства[1].
Памінальныя храмы
- Дэйр эль-Бахры
- Памінальны храм Царыцы Хатшэпсут
- Памінальны храм Ментухатэпа II
- Памінальны храм Тутмаса III
- Медынет-Абу
- Памінальны храм Рамзеса III
- Памінальны храм Эе і Харэмхеба
- Памінальны храм Аменхатэпа III
- Памінальны храм Мернептаха
- Памінальны храм Рамзеса IV
- Памінальны храм Тутмаса IV
- Памінальны храм Таусерта
- Памінальны храм Сеці I
- Храм Небунефа
- Рамесеум
Царскія грабніцы
- Даліна Цароў
- Даліна Царыц
- Грабніца DB-320
Даліна вяльможаў
Іншае
- Могілкі рамеснікаў
- Капліца Мерытсегер і Птаха
Вадзі-Габанат
Грабніца трох іншаземных жонак Тутмоса III, адкрытая ў 1916 г. Пры раскопках тут была знойдзена залатая дыядэма, упрыгожаная галовамі газэляў, якая цяпер захоўваецца ў Нью-Ёрку[2].
Ком Эс-Самак
Вялікі храм-кіёск у 2,5 км на поўдзень ад Малкаты , выяўлены экспедыцыяй Такійскага ўніверсітэта Васеда ў 1974 годзе. Храм быў узведзены з сырцовай цэглы і меў высокі пастамент з пандусам і лесвіцай. Пры раскопках былі знойдзены фрагменты роспісу. Гэты храм прызначаўся для святкавання 30-гадовага юбілею праўлення Аменхатэпа III[3].
Каср Эль-Агуз
Невялікі, добра захаваны храм, прысвечаны культу Тота. Ён быў пабудаваны ў час праўлення Пталамея VIII Эвергета[4].
Зноскі
- ↑ Войтех Замаровский. Их величества пирамиды, — Наука, 1986
- ↑ Lilyquist C., Hoch J. E., Peden A. J. The Tomb of Three Foreign Wives of Tuthmosis III in the Wady Gabbanat El-Qurud. New-York, 2003
- ↑ Malqata-South I Kom el-Samak, Archeological and Architectural Reports. Tokyo, 1983. Watanabe Y., Seki K. The architecture of Kom el-Samak at Malkata South: a study of architectural restoration. Tokyo, 1986).
- ↑ Mallet D. Le Qasr el-Agouz. Cairo, 1909. Quaegebeur J. Qasr el-Aguz // Helck W. Lexikon Agyptologie V. S. 40-41