Філіп Джонсан
Філіп Джонсан | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 2005[5][1][…] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Homer H. Johnson[d][6] |
Маці | Louise Johnson[d][6] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[7] |
Філіп Джонсан (Philip Johnson; 8 ліпеня 1906 — 25 студзеня 2005) — заснавальнік і вядучы прадстаўнік «інтэрнацыянальнага стылю» у амерыканскай архітэктуры сярэдзіны XX стагоддзя. Лаўрэат першай Прытцкераўскай прэміі (1979).
Біяграфія
Джонсан вывучаў гісторыю і філасофію ў Гарвардзе, але ў 1928 г. увесь ход яго жыцця змяніла сустрэча з Людвігам Місам ван дэр Роэ. Па вяртанні з паездкі па Еўропе Джонсан першым пазнаёміў амерыканцаў з тэарэтычнымі пабудовамі Міса, Гропіуса і Ле Карбюзье — архітэктараў, для абазначэння стылявой прыналежнасці якіх Джонсан пры складанні каталога Музея сучаснага мастацтва ў 1932 г. увёў у абарот тэрмін «інтэрнацыянальны стыль».
Стаўшы на чале архітэктурнага падраздзялення Музея сучаснага мастацтва, Джонсан спрыяў прапагандзе архітэктурнага мадэрнізму ў Амерыцы, напісаў грунтоўную манаграфію пра Міс ван дэр Роэ і пераканаў яго перабрацца ў ЗША. На тэрыторыі сваёй сядзібы ў штаце Канектыкут ён ператварыў у жыццё ідэі архітэктурнага мінімалізму, якія належалі Місу, пры праектаванні «Шклянога дому» (1949). З гэтага часу ён пачаў працаваць як архітэктар-практык, стварыўшы разам з Місам такі яскравы ўзор «інтэрнацыянальнага стылю», як небаскроб Сігрэм-білдынг у Нью-Ёрку (1956).
Па меры падзення папулярнасці «інтэрнацыянальнага стылю» ў 1960-я гг. Джонсан адаптаваўся да новых павеваў. У яго праектах з’яўляюцца выгнутыя лініі і алюзіі да гістарычных архітэктурных стыляў, уласцівыя постмадэрну. У 1968 г. разам з Джонам Берджы заснаваў уласнае архітэктурнае бюро. Сумесныя праекты Джонсана і Берджы шматлікія — гэта і будынак карпарацыі «Соні» ў Нью-Ёрку (1984), і Уільямс-Таўэр у Х’юстане (1983), і Ліпстык-білдынг на Манхэтэне (1986), і Вароты Еўропы ў Мадрыдзе (1996).
Зноскі
- ↑ а б в Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
- ↑ Philip Johnson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
- ↑ Джонсон Филип // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Philip Johnson // Legacy.com — 2005.
- ↑ а б Geni.com — 2006.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 23 студзеня 2024.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.