Філіп Рот
Філіп Рот | |
---|---|
англ.: Philip Roth | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Philip Milton Roth |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 2018[5][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Claire Bloom[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, сцэнарыст, эсэіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, выкладчык універсітэта, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1950 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() PEN/Nabokov Award[d] (2006) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000) ганаровы доктар Браўнаўскага ўніверсітэта[d] (28 мая 2001) |
![]() | |
![]() |
Фі́ліп Мілтан Рот (англ.: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк (штат Нью-Джэрсі — 23 мая 2018, Манхэтэн[8][9]) — амерыканскі пісьменнік, аўтар больш за 25 раманаў, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).
Біяграфія
Нарадзіўся 19 сакавіка 1933 года ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў сям’і імігрантаў, яўрэяў з Галіцыі.
У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўніверсітэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкагскім універсітэце і займаўся рэцэнзаваннем кінафільмаў і тэлепраграм.
Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амерыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыццё». Яго першы зборнік апавяданняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амерыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зняты мастацкія фільмы.
Быў прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.
У 2012 годзе абвясціў аб завяршэнні пісьменніцкай кар’еры. У інтэрв’ю французскаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненне і не напіша больш ні адной кнігі.
Памёр 23 мая 2018 года ў шпіталі Манхэтэна ад сардэчнай недастатковасці.
Зноскі
- ↑ Philip Roth // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Philip Roth // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.huffingtonpost.com/2013/03/19/philip-roth-birthday-_n_2907548.html
- ↑ http://www.theguardian.com/books/2013/mar/22/my-hero-philip-roth-james-wood
- ↑ а б в г д е McGrath C. Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85 — 2018. Праверана 24 мая 2018.
- ↑ http://www.nytimes.com/2006/05/05/arts/05iht-idlede6.html?pagewanted=all
- ↑ http://www.nytimes.com/2011/05/24/opinion/l24roth.html
- ↑ У ЗША памёр пісьменнік, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот, Радыё Свабода, 25-05-2018
- ↑ Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85 (англ.). The New York Times (22 мая 2018). Праверана 23 мая 2018.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіп Рот