Філіп III (фр.: Philippe III), мянушка Смелы (фр.: le Hardi) з пачатку XIV стагоддзя (нар. 30 красавіка1245 ў замку Пуасі- 5 кастрычніка1285, Перпіньян, пахаваны ў абацтве Сен-Дэні) — кароль Францыі з 25 жніўня 1270 г., калі Людовік IX памёр у Карфагене, каранаваны ў Рэймскім саборы 15 жніўня 1271 г. Бацькам Філіпа III быў кароль Людовік IX (1214—1270), сын караля Людовіка VIII (1187—1226) і Бланкі Кастыльскай (1188—1252). Маці Філіпа III была Маргарыта Праванская (каля 1221—1245), дачка графа Раймунда V Берэнгарыя (1205—1245) і Беатрыкс Савойскай (1198—1266).