Фітапаталогія

Паражаны гнілатой клубень бульбы

Фітапаталогія (фіта — расліна і паталогія) — навука пра хваробы раслін, выкліканых патагеннымі (інфекцыйныя хваробы) і экалагічнымі фактарамі (фізіялагічныя фактары). Уключае распрацоўку сродкаў барацьбы з захворваннямі, прафілактыку паразы раслін.

Раздзелы фітапаталогіі

Фітапаталогія заснавана на даных анатоміі і фізіялогіі раслін, мікрабіялогіі, мікалогіі, генетыкі, селекцыі і раслінаводства. На аснове фітапаталагічных даследаванняў у сельскай гаспадарцы будуецца сістэма абароны раслін ад шкоднікаў і хвароб.

Агульная фітапаталогія

Аб’ектам агульнай фітапаталогіі з’яўляюцца:

  • Узбуджальнікі хвароб, прычыны і ўмовы іх узнікнення,
  • Заканамернасці развіцця, распаўсюджвання, масавых выбліскаў (эпіфітатый)
  • Агульныя анатама-фізіялагічныя змены ў хворых арганізмах
  • Імунітэт і каранцін раслін
  • Арганізацыя службы абароны раслін ад шкоднікаў і хвароб
  • Падрыхтоўка прагнозаў з’яўлення хвароб
  • Сродкі і метады абароны раслін

Прыватная фітапаталогія

Прыватная (спецыяльная) фітапаталогія даследуе хваробы сельскагаспадарчых культур.

Лясная фітапаталогія

Навука пра хваробы дрэў і кустоў, аб разбурэннях мёртвай драўніны.

Літаратура

  • Пересыпкин В. Ф. Сельскохозяйственная фитопатология, М., 1974;
  • Журавлев И. И., Соколов Д. В., Лесная фитопатология, М., 1969:
  • Поляков И. М., Химический метод защиты растений от болезней, 2 изд., Л., 1971;
  • Степанов К. М., Чумаков А. Е., Прогноз болезней сельскохозяйственных растений, 2 изд., Л., 1972;
  • Методы фитопатологии, пер. с англ., под ред. М. В. Горленко, М., 1974; Пересыпкин В. Ф.,
  • Сельскохозяйственная фитопатология, 2 изд., М., 1974;
  • Тарр С. А., Основы патологии растений, пер. с англ., под ред. М. С. Лунина, М., 1975.
  • Санкина Е. М., Защита растений. Фитопатология. Учебное пособие для самостоятельного изучения дисциплины/НГСХА. Нижний Новгород, 2005 г.
  • Вирусные болезни ягодных культур и винограда = VIRUS DISEASES OF SMALL FRUITS AND GRAPEVINES (A HANDBOOK). UNIVERSITY OF CALIFORNIA DIVISION OF AGRICULTURAL SCIENCES BERKELEY, CALIFORNIA, U.S.A. 1970 / Сухова К. С.. — М.: Колос, 1975.
  • Тюрьморезов А. П.  (руск.). Виноградные болезни на Дону и о том, как их узнавать, как лечить и предохранять виноградники от заболеваний Архівавана 14 лістапада 2013..

Часопісы

  • Защита растений (з 1956)
  • Микология и фитопатология (з 1967)
  • Доклады Всесоюзной ордена Ленина академии с.-х. наук им. В. И. Ленина (з 1936)
  • Вестник сельскохозяйственной науки (з 1956)
  • Сельскохозяйственная биология (з 1966)
  • Химия в сельском хозяйстве (з 1963)