Халапа-Энрыкес, або Халапа (ісп.: Xalapa-Enríquez) — горад у Мексіцы, сталіца штата Веракрус і адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Халапа. Размешчаны на аўтатрасе і чыгуначнай лініі Мехіка — Веракрус. Насельніцтва — 424 755 чалавек (перапіс 2010 года). Універсітэт.