Халодная зброя
Халодная зброя — зброя, выкарыстанне якой не звязанае з дзеяннем выбуховых рэчываў.
Першыя ўзоры з'явіліся яшчэ ў Каменным веку, і выкарыстоўваліся першапачаткова для палявання, пазней атрымаўшы і баявое выкарыстанне. Найбольшае развіцце халоднай зброі прыйшлося на перыяд Антычнасці і Сярэднявечча. Са з'яўленнем агнястрэльнай зброі роля халоднай пачала паступова зніжацца.