Хамгён-Пукто
Хамгён-Пукто | |
---|---|
кар. 함경북도, 咸鏡北道 | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1896 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+08:30 |
Код ISO 3166-2 | KP-09 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хамгён-Пукто (кар. 함경북도, 咸鏡北道) — правінцыя ў КНДР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Чханджын. На поўначы правінцыі вылучаны адмысловы гісторыка-культурны рэгіён Юкчын («шасціграддзе»), які граў некалі важную абарончую ролю. Практычна ўсё насельніцтва-этнічныя карэйцы. Пераважае хамгёнскі дыялект, таксама вылучаецца асаблівы юкчынскі дыялект, больш блізкі да пхеньянскага[2]. Дадзеная правінцыя з’яўляецца гістарычнай радзімай большасці карэйцаў СНД (карё-сарам). Найбольшая колькасць перасяленцаў да 1895 года прыбыло з рэгіёну Юкчын, затым з паветаў Кільджу і Менчхон[3].
Геаграфія
Правінцыя мяжуе з Кітаем, правінцыямі Хамген-Намдо на паўднёвым захадзе і Янгандо на захадзе. З усходу абмываецца Японскім морам. Уздоўж берага мора праходзіць Паўночна-карэйскае цячэнне, таму клімат Хамгена даволі суровы для такой паўднёвай шыраты. Вялікі ўплыў на яго аказваюць мусоны. Суровы клімат і гарысты рэльеф робяць рысасеянне практычна немагчымым. На поўначы натуральнай мяжой з КНР і РФ служыць рака Туманная. У 1993 годзе ад правінцыі аддзяліўся горад Расон, які стаў горадам прамога падпарадкавання. На тэрыторыі правінцыі, усяго ў 189 кіламетрах ад мяжы з Расіяй, знаходзіцца паўночнакарэйскі ядзерны палігон Пунгеры[4].
Адміністрацыйны падзел
Хамген-Пукто падзелена на 3 гарады (сі) і 12 паветаў (кун).
Гарады
- Чхонджын (청진시, 淸津市)
- Хверён (회령시, 會寧市)
- Кімчхэк (김책시, 金策市)
Паветы
- Хвасон (화성군, 化成郡)
- Хвадэ (화대군, 花坮郡)
- Кільджу (길주군, 吉州郡)
- Кёнсан (경성군, 鏡城郡)
- Мусан (무산군, 茂山郡)
- Мёнчхон (명천군, 明川郡)
- Онсан (온성군, 穩城郡)
- Оран (어랑군, 漁郞郡)
- Пурён (부령군, 富寧郡)
- Сэбёль (새별군, 賽別郡)
- Ындок (은덕군, 恩德郡)
- Ёнса (연사군, 延社郡)
Зноскі
- ↑ 2008 North Korean census
- ↑ Комбинаторика корейского имени — Корё Сарам
- ↑ Росс Кинг. Благословенное — корейское поселение на Амуре, 1871—1937 — Корё Сарам
- ↑ Punggye-ri Nuclear Test Facility, Nuclear Threat Initiative . Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 15 лютага 2014.