Ханс-Георг Вік
Ханс-Георг Вік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Hans-Georg Wieck | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Херыберт Хеленбройх | ||||||
Пераемнік | Конрад Порзнер | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 сакавіка 1928[1] |
||||||
Смерць |
15 мая 2024[2] (96 гадоў) |
||||||
Дзейнасць | дзяржаўная служба[3], дыпламатыя[3] і спецыяльная служба[d][3] | ||||||
Узнагароды |
Ханс-Георг Вік (28 сакавіка 1928[1], Гамбург — 15 мая 2024[2], Берлін) — нямецкі дыпламат і разведчык, прэзідэнт Федэральнай разведвальнай службы ў 1985—1990 гадах. У 1998 па 2001 гады — кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1928 годзе ў Гамбургу, у 1953 годзе скончыў Гамбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права і філасофію, атрымаў ступень PhD за працу «Паходжанне Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і аднаўленне Цэнтрысцкай партыі, 1945—1947 гг.»
З 1954 па 1993 гады працаваў у міністэрстве замежных спраў ФРГ, а ў перыяд 1966—1974 — у федэральнай міністэрстве абароны (1970—1974 — дырэктар па палітычнаму планаванню). У 1974—1977 гадах быў паслом ФРГ у Іране, у 1977—1980 — паслом ФРГ у СССР, у 1980—1985 — пастаянным прадстаўніком ФРГ у «Паўночнаатлантычным савеце» (НАТА) у Бруселі.
У 1985—1990 гадах быў прэзідэнтам БНД.
У 1990 годзе вярнуўся на дыпламатычную службу і ў 1990—1993 быў паслом ФРГ у Індыі. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы вёў грамадскую працу: у 1993—1995 быў саветнікам прэзідэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ, з 1996 па верасень 2008 года — старшыня інда-нямецкага таварыства, з 1998 па 2001 гады — кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года з’явіўся артыкул у «Советской Белоруссии» «Аперацыя «Белы бусел» (05.09.2001), дзе ў найлепшых традыцыях канспіралогіі газета намалявала Х.-Г. Віка як ворага, што пляце змовы, у якіх удзельнічае беларуская апазіцыя[4].
З 2004 года Ханс-Георг Вік з’яўляўся старшынём Кансультатыўнага савета па разведцы (GKND).
Памёр у 2024 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Hans-Georg Wieck // MAK
- ↑ а б https://lebenswege.faz.net/traueranzeige/hans-georg-wieck
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 9 чэрвеня 2024.
- ↑ Кларк, І. Трактоўкі грамадзянскай супольнасці ў беларускай прэсе (2000—2010) / Ірына Кларк // ARCHE Пачатак. — 2015. — № 4 (137). — С. 45.
Спасылкі
- Персанальны сайт Ханса-Георга Віка Архівавана 17 чэрвеня 2012. (англ.)