Хатан[2] — горад у акрузе Хатан на паўднёвым захадзе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёнаКНР, на поўдзень ад пустыні Такла-Макан. Клімат у Хатане вельмі засушлівы. Рэкі Каракаш і Юрункаш, якія пры зліцці даюць пачатак рацэ Хатан, перасыхаюць з вясны па восень. Сельская гаспадарка (бавоўнік, шаўкоўніца, авечкагадоўля) залежаць ад ірыгацыйных збудаванняў. Дыванаткацтва. У далінах рэк здабываюць золата і нефрыт.