Хельга Шмід
Хельга Шмід | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Helga Schmid | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Томас Грэмінгер[d] | ||||||
Пераемнік | Feridun Sinirlioğlu[d] | ||||||
Нараджэнне | 8 снежня 1960 (64 гады) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Хельга Марыя Шмід (ням.: Helga Maria Schmid; нар. 8 снежня 1960, Дахау, Баварыя, ФРГ) — нямецкі палітык і дыпламат, першая жанчына на пасадзе генеральнага сакратара АБСЕ.
У 1980—1987 гадах праходзіла навучанне ў Мюнхенскім універсітэце, дзе вывучала раманскія мовы, літаратуру і гісторыю. У 1988—1990 годзе стажыравалася Венскай дыпламатычнай акадэміі, дзе вывучала еўрапейскае права, эканоміку і міжнародныя адносіны.
У 1990—1991 гадах была асістэнтам асабістага сакратара кіраўніка міністэрства замежных спраў Германіі Ганса-Дзітрыха Геншэра. У 1991—1994 гадах працавала ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю і прэсай у нямецкім пасольстве ў Вашынгтоне. З 1994 па 1998 год была палітычнай саветніцай міністра замежных спраў Клауса Кінкеля, у 1998—2000 гадах заняла тую ж пасаду пры кіраўніку МЗС Ёшку Фішэры. З 2000 па 2003 год працавала намеснікам кіраўніка палітычнага аддзела Міністэрства замежных спраў Германіі, а з 2003 па 2005 год заняла пасаду кіраўніка.
У 2006 годзе Шмід заняла пасаду кіраўніка аддзела планавання палітыкі і ранняга папярэджання ў Генеральным сакратарыяце Савета Еўрапейскага саюза ў Бруселі. Пасля стварэння Еўрапейскай службы знешніх сувязяў (ЕСЗС) у 2010 годзе, перайшла на працу ў ЕЗВС, дзе ўзначаліла перамовы з Іранам на тэму ядзернага ўзбраення. У 2016 годзе заняла пасаду генеральнага сакратара ЕСЗС.
У верасні 2020 года па рэкамендацыі Хайка Мааса была вылучана кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). 4 снежня 2020 года была афіцыйна прызначаная на пасаду.