Холугаланд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Norwegian_petty_kingdoms_ca._860.png/220px-Norwegian_petty_kingdoms_ca._860.png)
Холугаланд (нарв.: Hålogaland, магчымае напісанне Халагаланд) — паводле скандынаўскім сагам, самая паўночная правінцыя сярэднявечнай Нарвегіі. У раннюю эпоху вікінгаў, да аб'яднання Нарвегіі Харальдам Цудоўнавалосым, Холугаланд быў невялікім каралеўствам, выцягнутым уздоўж узбярэжжа паміж Намдаленам у Нур-Трондэлагу і Люнгенам у Тромсе пад кіраваннем вольных правадыроў — хёўдынгаў. Найбольш вядомым жыхаром Холугаланда быў, верагодна, Отар, які праславіўся сваім падарожжам у Б'ярмаланд.
Этымалогія
Холугаланд часта згадваецца ў скандынаўскіх сагах, такіх, як «Сага пра Інглінгаў» з «Круга зямнога». Яго насяляюць Háleygja ætt — род ці народ Х'ёлгі (Hǫlgi), эпанімічнага героя Холугаланда.
На старажытнанарвежскай мове назва пішацца як Hálogaland, г.зн. зямля háleygr. Значэнне этнахароніма háleygr невядома.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх