Хонькавічы
Вёска
Хонькавічы
| ||||||||||||||||||||||||
Хо́нькавічы[2] (трансліт.: Chońkavičy, руск.: Хоньковичи) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.
Геаграфія
У вёсцы працякае рака Бася.
У населеным пункце знаходзіцца аграсядзіба «Усадьба Хлиманкова».
Гісторыя
У часы Расійскай імперыі хутар Хонькавічы Гладкаўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні.
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 430 чалавек у 128 дварах[3].
У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 102 двароў, забіта 5 жыхароў[3].
Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Макрадскага сельсавета, да 16 мая 1960 года — у склад Варварынскага сельсавета[4], да 25 снежня 1964 года — у склад Сухарэўскага сельсавета[5], да 23 снежня 2009 года — у склад Цемравіцкага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Сласцёнаўскага сельсавета[6].
Зноскі
- ↑ Хоньковичи
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Хоньковичи (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хонькавічы
- Фатаграфіі