Хрысафеміда
Хрысафеміда (стар.-грэч.: Χρυσόθεμις, таксама сустракаецца напісанне Хрысафеміса) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Дачка Агамемнана і Клітэмнестры[2], сястра Арэста, Іфігеніі, Электры. Зборная сястра Эрыгоны і Алета (дзеці Клітэмнестры і Эгісфа).
Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Электра».
У гонар Хрысафеміды названы астэроід (637) Хрысафеміда (англ.) (бел., адкрыты ў 1907 годзе.
Крыніцы
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.598; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э II 16
- ↑ Гамер. Іліяда IX 145; Сафокл. Электра 158