Хільда Карлен
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзілася |
13 жніўня 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 1,73 м | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Хільда Марыя Карлен (шведск.: Hilda Maria Carlén; нар. 13 жніўня 1991, Істад, Мальмёхус) — шведская футбалістка, брамнік клуба «Лінчэпінг» і жаночай зборнай Швецыі. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года. Дачка шведскага гандбаліста Пера Карлена.
Клубная кар’ера
Выступала да 2009 года за «Хаменхег». З 2009 года гулец «Мальмё», была рэзервісткай Каралін Енсан і Туры Б’ёрг Хельгадоцір. На правах арэнды правяла сезон 2010 у складзе «Лінчэпінга», рэзервісткам брамніка Сафіі Лундгрэн; за клуб выступала ў адным матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2010/2011 супраць славенскага клуба «КРКА». У 2013 годзе выступала за «Хамарбю» ў асноўным складзе, у 2014 годзе прадстаўляла «Пітэа» і дэбютавала ў матчы супраць «Лінчэпінга» 13 красавіка 2014 года (перамога 1:0). Правяла 20 гульняў у сезоне, намінаваная на прэмію «Брамнік года» (швед. Årets målvakt).
Кар’ера ў зборнай
У 2009 годзе Карлам была выкліканая ў зборную на чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат да 19 гадоў, які праходзіў у Беларусі, а ў 2010 годзе — на матчы чэмпіянату свету сярод дзяўчатаў не старэйшыя за 20 гадоў у Германіі. Дэбютавала за асноўную зборную 12 лютага 2015 года матчам супраць Фінляндыі, у тым жа месяцы ўключана ў заяўку на Кубак Алгарвэ. У траўні 2015 года ўключана ў склад на чэмпіянат свету ў Канадзе. У складзе зборнай Швецыі заваявала сярэбраныя медалі Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Крыніцы
- ↑ Hilda Carlén // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.