Хірург

Хірургі на аперацыі

Хірург (стар.-грэч.: χερί — рука + стар.-грэч.: ἔργον — праца, дзеянне) — урач-спецыяліст, які атрымаў падрыхтоўку па метадах дыягностыкі і хірургічнага лячэння захворванняў і траўм.

Хірургі могуць быць урачамі, стаматолагамі, падолагамі або ветэрынарамі.

Цяпер усё болей развіваецца рабатызаваная хірургія.

Спецыялізацыі і сумежныя вобласці

  • Хірургічная калапракталогія
  • Пратэзная хірургія
    • Хірургічная стаматалогія
  • Скурная хірургія
  • Дзіцячая (педыятрычная) хірургія
  • Хірургія кісці
  • Агульная хірургія
    • Таракальная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі органаў грудной клеткі
      • Кардыяхірургія — раздзел хірургіі, які займаецца карэкцыяй паталогіі сэрца
    • Эндакрынная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі залоз унутранай сакрэцыі
    • Абдамінальная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі органаў брушной поласці.
      • Хірургія печані і жоўцевых шляхоў
      • Хірургія страўнікава-кішачнага тракту
    • Ангіялогія (сасудзістая хірургія) — раздзел хірургіі, які вывучае захворванняў крывяносных сасудаў: артэрый і вен
  • Трансплантацыйная хірургія
  • Сківічна-тварная хірургія
  • Нейрахірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі нервовай сістэмы
  • Акушэрская і гінекалагічная хірургія
  • Артапедычная хірургія
  • Афтальмахірургія — раздзел хірургіі, які займаецца хірургічнай карэкцыяй зроку
  • Оталарынгалогія
  • Пластычная хірургія займаецца аднаўленнем формы і функцыі якога-небудзь органа, тканіны ці змененай паверхні чалавечага цела
  • Падыятрыя
  • Хірургічная анкалогія
  • Траўматалогія
  • Уралогія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі мочапалавой сістэмы
  • Андралогія — яшчэ вузейшая галіна ўралогіі, у якой разглядаюцца праблемы мужчынскіх захворванняў
  • Ветэрынарная хірургія

Зноскі