Царква Скальцы
Каталіцкая царква | |
Царква дэльі Скальцы | |
---|---|
degli Scalzi | |
![]() | |
45°26′28,25″ пн. ш. 12°19′19,73″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Венецыя |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура італьянскага барока[d] |
Архітэктар | Бальдасарэ Лангена |
Дата заснавання | 1672 |
Будаўніцтва | 1660—1689 гады |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | centroscalzi.it |
![]() |

Царква дэльі Скальцы або Санта Марыя дзі Назарэт (італ.: degli Scalzi) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа, пабудавана 1660-1689 гады. Галоўны - заходні - фасад выходзіць на Гранд-канал, ля моста Скальцы за чыгуначным вакзалам.
Атрымала сваю назву ад імя «басаногіх» (італ. scalzi) кармеліцкіх манахаў, якія заснавалі яе ў XVII стагоддзі. Будаўніцтва было даручана Бальдасарэ Лангена ў сярэдзіне XVII стагоддзя і зацягнулася на 35 гадоў. Пазней Джузэпэ Сардзі выканаў работы па фасадзе, а скляпенні капэл у 1743-44 гадах былі распісаны Цьепола.
У 1915 годзе ў царкву трапіла бомба, выпушчаная аўстрыйскімі войскамі. Бомба разбурыла дах і знішчыла фрэску Цьепола.
У царкве быў пахаваны апошні дож Венецыі Ладавіка Манін.
Гл. таксама
- Спіс цэркваў Венецыі
Літаратура
- Marcello Brusegan, Le chiese di Venezia, Ed. Newton Compton 2008
- Laura Facchin, Bernardo Falconi (notizie dal 1651 al 1696), in G. Mollisi (a cura di), Svizzeri a Venezia nella storia nell'arte nella cultura nell'economia dalla metà del Quattrocento ad oggi, Arte&Storia, a. 8, n. 40, Editrice Ticino Management S.A., Lugano, settembre-ottobre 2008, 206-215.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Скальцы