Цзіньвэнь
Цзіньвэнь | |
---|---|
вэньянь: 金文 вэньянь: 鐘鼎文 | |
![]() | |
![]() |
Цзіньвэнь (кіт. трад. 金文, піньінь jīn wén) — выгравіраваныя надпісы на кітайскіх бронзавых сасудах разных эпох да нашай эры: ад дынастыі Шан (1.5 тыс. гадоў да н. э.) да дынастыі Чжоў (11—3 ст. да н.э), часам сустракаюцца надпісы больш позніх перыядаў.
Да нашага часу захаваліся 12000 бронзавых артэфактаў з надпісамі. З гэтых надпісаў прыкладна 3000 датуюцца дынастыяй Шан, 6000 — дынастыяй Чжоў, а апошнія 3000 — перыядамі дынастый Цынь і Хань.
На ранніх знаходках перыяду Шан налічваецца ад 1 да 6 сімвалаў, на больш позніх сасудах на сходзе Шан ужо каля 40 знакаў, і больш за сотні ў перыядзе Чжоў. Самы доўгі надпіс налічвае 497 сімвалаў.

Гэтыя надпісы сустракаюцца на рэчах для ахвярапрынашэння: рытуальных музычных інструментах, званах «чжун» 鐘, трыножніках для маса «дзін» 鼎, посудзе для зерня «гуй» 簋, сасудах для віна і вады. Іерогліфы напісаны вертыкальнымі слупкамі зверху ўніз. У эпоху Заходняя Чжоў яны размяшчаюцца на дне альбо ўнутраных сценках сасудаў, такім чынам, пры запаўненні ахвярнай ежай надпісы не былі бачныя, то ёсць служылі сродкам камунікацыі паміж жывымі і духамі продкаў. У наступны перыяд, аднак, надпісы часта выносяцца на вонкавы бок матэрыяльнай рэчы і становяцца часткай эстэтычнага выгляду.
Галерэя
-
Трыножнік з Шанхайскага музея
-
Злева: рытуальны сасуд для віна, каля 1000 г. да н. э. Зправа: рытуальны кантэйнер для ежы з надпісам у 180 сімвалаў
-
Бронзавыя рытуальныя званы
-
Бронзавыя надпісы ўнутры трыножніка, дынастыя Чжоў, каля 9-7 ст. да н. э.
Літаратура
- Chen Zhaorong 陳昭容 (2003) Qinxi wenzi yanjiu: cong hanzi-shi de jiaodu kaocha 秦系文字研究:从漢字史的角度考察 (Research on the Qin Lineage of Writing: An Examination from the Perspective of the History of Chinese Writing). Taipei: Academia Sinica, Institute of History and Philology Monograph. ISBN 957-671-995-X (кіт.).
- Qiu Xigui (2000). Chinese Writing. Translated by Gilbert Mattos and Jerry Norman. Early China Special Monograph Series No. 4. Berkeley: The Society for the Study of Early China and the Institute of East Asian Studies, University of California, Berkeley. ISBN 1-55729-071-7. (англ.)
- Rawson, Jessica (1980). Ancient China: Art and Archaeology. London: British Museum Publications. (англ.)
![]() |
Цзіньвэнь на Вікісховішчы |
---|