Цзін-цзун
Цзін-цзун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Му-цзун | ||||||
Пераемнік | Emperor Shengzong of Liao[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 верасня 948 |
||||||
Смерць |
13 кастрычніка 982 (34 гады) |
||||||
Род | Ляа[d] | ||||||
Бацька | Emperor Shizong of Liao[d][2] | ||||||
Маці | Xiao Sagezhi[d][2] | ||||||
Жонка | Сяа Яньянь[2] і Mou Shi[d][2] | ||||||
Дзеці | Emperor Shengzong of Liao[d][2], Princess Qi[d][2], Yelu Changshounu[d][2], Yelu Yanshounu[d][2], Yelu Shuge[d][2], Yelu Longqing[d][2], Yelu Zhengge[d], Yelu Yaoshinu[d][2] і Yelu Longyou[d][2] |
Елюй Сянь (кіт. трад. 耶律贤, спр. 耶律賢, піньінь Yelü Xian), храмавае імя Цзін-цзун (кіт. трад. 辽景宗, спр. 遼景, піньінь Jingzong; 1 верасня 948 — 13 кастрычніка 982) — пяты імператар дынастыі Ляа , які знаходзіўся ва ўладзе ад 969 да 982 года.
Біяграфія
969 года Елюй Сянь замяніў на троне свайго бацьку Елюй Цзіна калі апошні быў забіты ўласнымі слугамі падчас палявання. Цзін-цзун карыстаўся падтрымкай як кіданьскай, так і ханскай кіруючай эліты Ляа.
Імператар Цзін-цзун зрабіў некалькі важных рэчаў для сваёй дзяржавы. У яго ўрадзе працавалі кітайскія (ханскія) чыноўнікі. Аднаго з іх Цзін-цзун прызначыў міністрам паўднёвых спраў, прысвоіўшы тытул герцага Цынь. Гэта дазволіла ўраду працаваць больш эфектыўна, а таксама паскорыла ператварэнне кіданьскага грамадства ў феадальнае. Елюй Сянь змагаўся з карупцыяй, звальняючы з пасад тых, хто быў падкупленым або некампетэнтным.
Цзін-цзун ахвотна ўспрымаў крытыку. Ён часткова спыніў паляванне, калі адзін з чыноўнікаў даследаваў, што паміж паляваннем і смерцю імператара Му-цзуна існуе сувязь, і пачаў рыхтавацца да вайны супраць паўднёвых суседзяў.
Першы канфлікт Цзін-цзуна з імперыяй Сун адбыўся пасля нападу апошняй на Паўночную Хань . Аднак падмацаванне імператара Цзін-цзуна было разбіта дашчэнту арміяй дынастыі Сун. Пасля Сун зруйнавала Паўночную Хань. Армія дынастыі Сун напала на Пекін, Паўднёвую сталіцу дынастыі Ляа. Аднак армія Ляа цалкам знішчыла войска Сун, і імператар Тай-цзун быў вымушаны бегчы з поля бітвы. Пасля гэтага адбылося некалькі бітваў паміж дынастыямі Ляа і Сун.
13 кастрычніка 982 года імператар Цзін-цзун памёр, вяртаючыся з палявання. Трон атрымаў у спадчыну яго старэйшы сын Елюй Лунсюй .
Зноскі
Літаратура
- Franke, Herbert; Twichett, Denis C. The Cambridge History of China Volume 6, Alien Regimes and Border States, 907—1368. Cambridge University Press. pp. 43-153. ISBN 0521243319