Цыстэрцыянскае абацтва ў Аліве
Абацтва | |
Цыстэрцыянскае абацтва ў Аліве | |
---|---|
польск.: Opactwo Cystersów w Oliwie | |
| |
54°24′38″ пн. ш. 18°33′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Гданьск |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гданьская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | Цыстэрцыянцы |
Тып | Абацтва |
Заснавальнік | Сабеслаў I[d] |
Дата заснавання | 1188 |
Дата скасавання | 1831 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цыстэрцыянскае абацтва ў Аліве (польск.: Opactwo Cystersów w Oliwie) — былы цыстэрцыянскі кляштар у Аліве (цяпер раён Гданьска), старэйшы каталіцкі манастыр Гданьскага Памор'я, які бесперапынна дзейнічаў з 1188 па 1831 год, а ў 1466–1772 гадах пастаянна стаяў на баку Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай у іх пастаянных спрэчках з Гданьскам. Кляштарныя будынкі неаднаразова пашкоджваліся язычнікамі-прусамі, брандэнбургцамі, тэўтонскімі рыцарамі, гусітамі, шведамі, расейцамі і самімі жыхарамі Гданьска з ліку пратэстантаў. У перыяд заняпаду абацтва ўвайшло ў склад Прускага каралеўства па выніках першага падзела Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У выніку прускай палітыкі ў 1831 годзе цыстэрцыянскі ордэн быў ліквідаваны.