Цьеры Лерміт
Цьеры Лерміт | |
---|---|
фр.: Thierry Lhermitte | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1952[1][2] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан Лерміт[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | комік, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0508293 |
![]() |
Цьеры Лерміт (фр.: Thierry Lhermitte; нар. 24 лістапада 1952, Булонь-Біянкур) — французскі акцёр, вядомы пераважна па ролях камедыйнага плана.
Разам з Крысціянам Клаўе і іншымі вядомымі акцёрамі з’яўляецца ўдзельнікам французскай трупы «Le Splendid».
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Булонь-Біянкур. Цьеры Лерміт з’яўляецца праўнукам мастака Леона Лерміта, унукам неўролага і псіхіятра Жана Лерміта і пляменнікам неўролага Франсуа Лерміта.
Надзелены добрымі матэматычнымі здольнасцямі, Цьеры вырашыў скончыць эканамічныя курсы ў ліцэі Луі Пастэра у Нёі-сюр-Сен. Там ён пазнаёміўся з Крысціянам Клаўе і Жэрарам Жуньё. Разам яны пачалі выступаць у Кафэ-Тэатр, дзе і стварылі трупу «Le Splendid». Пазней да іх далучаецца Мары-Анн Шазель. Некаторыя іх сцэнкі пазней экранізавалі.
У 1984 ён сыграў галоўную ролю ў фільме Клода Зідзі «Адчыніце, паліцыя!», якая прынесла яму вядомасць. У далейшым акцёр з’явіўся і ў двух працягах культавай кінакамедыі.
Мае траіх дзяцей: Астрэ, Віктора і Луізу.