Цэнтр — Даліна Луары
Цэнтр — Даліна Луары (фр.: Centre-Val de Loire) — рэгіён у цэнтры Францыі. Мяжуе на поўначы з Іль-дэ-Франс, на паўночным захадзе — з Верхняй Нармандыяй, на захадзе — з Ніжняй Нармандыяй і Пей-дэ-ля-Луар, на поўдні — з Пуату-Шарант, Лімузенам і Авернью, на ўсходзе — з Бургундыяй. Плошча 39 151 км². Насельніцтва па стане на 2007 год складала 2 526 919 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 6 дэпартаментаў: Шэр, Эр і Луар, Эндр, Эндр і Луара, Луар і Шэр і Луарэ. Адміністрацыйны цэнтр — Арлеан (113 257 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам з'яўляецца Тур (135 480 жыхароў).
Спасылкі
|
---|
2015 | | |
---|
2016 | |
---|
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|