Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі
Поўнае імя | Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 4 лютага 2004[1] (21 год) | ||||||
Грамадзянства | ![]() | ||||||
Рост | 170 см[2] | ||||||
Вага | 59 кг[2] | ||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | ![]() | ||||||
Нумар | 21 | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
| |||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
| |||||||
Цімафей Шаркоўскі (нар. 4 лютага 2004, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у юнацкім узросце перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матча Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 года стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчан. 18 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:1).
У чэрвені 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[3]. У верасні 2023 года папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[4].
Міжнародная кар’ера
У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2022, 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | БАТЭ | ![]() | 24 | 9 |
2021 | дубль | БАТЭ | ![]() | 24 | 4 |
2022 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 13 | 0 |
2023 (1) | Д1 | БАТЭ | ![]() | 4 | 0 |
2023 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 4 | 0 |
Крыніцы
- ↑ а б https://fcbate.by/team/duplicate/64
- ↑ а б https://www.fcbate.by/team/base/84
- ↑ Тимофей Шарковский покинул БАТЭ (руск.). football.by (19 чэрвеня 2023). Праверана 21 чэрвеня 2023.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал бывшего игрока БАТЭ (руск.). football.by (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.