Чайны грыб
Чайны грыб | |
---|---|
![]() | |
![]() |
Чайны грыб, японскі грыб, маньчжурскі грыб, марскі грыб[1] — сімбіёз дражджавога грыба (Saccharomyces ludwigii) з воцатнакіслай бактэрыяй (часцей Acetobacter xylinum).
Мае выгляд тоўстай, слізістай, слаістай плеўкі на паверхні падсалоджанага (звычайна да 10 % цукру) чайнага настою (адсюль назва). Дрожджы зброджваюць цукар з утварэннем невялікай колькасці этылавага спірту і вуглякіслага газу, а воцатнакіслая бактэрыя зброджвае цукар з выдзяленнем воцатнай кіслаты. У выніку вадкасць (чайны квас) набывае кісла-салодкі смак і злёгку газіруецца.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 311.