Чарапавец (руск.: Череповец) — горад у Расіі, найбуйнейшы горад Валагодскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Чарапавецкага раёна. Насельніцтва горада на 1 студзеня 2011 года складае 311.103 чалавек. Порт на рацэ Шэксне, левым прытоку Волгі, на беразе Рыбінскага вадасховішча. Адлегласць ад Чарапаўца да Масквы складае 505 км, да Санкт-Пецярбурга 460 км па чыгунцы і 530 км па аўтамагістралі. У Чарапаўцы размешчаны Кастрычніцкі мост — першы вантавы мост Расіі.