Чарвакскае вадасховішча
Чарвакскае вадасховішча | |
---|---|
узб. Chorvoq Suv Ombori | |
41°38′15″ пн. ш. 70°02′00″ у. д.HGЯO | |
![]() | |
Краіна | |
Рэгіён | Ташкенцкі вілает |
Даўжыня | 25[1] км |
Плошча | 37 км² |
Аб'ём | 2 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 94 км |
Плошча вадазбору | 3 200 км² |
Упадаюць | Пскем, Коксу, Чаткал, Наўвалысай (увесну і ўлетку), Чымгансай, Ішакупруксай |
Выцякаюць | Чырчык |
Год напаўнення | 1970 |
![]() |
Чарва́кскае вадасховішча[1] (узб.: Chorvoq Suv Ombori) — вадасховішча, размешчанае на поўначы Бастанлыкскага раёна Ташкенцкай вобласці Узбекістана. Знаходзіцца на рацэ Чырчык ніжэй па цячэнні зліцця рэк Пскем і Чаткал паміж адгор’ямі Угамскага і Чаткальскага хрыбтоў заходняга Цянь-Шаня.
Вадасховішчы створана ў 1970—1975 гг. каменна-насыпной плацінай вышынёй 168 метраў Чарвакскай ГЭС. Аб’ём вадасховішча складае прыблізна 2 км³, яго даўжыня — 25[1] км. Плошча воднай паверхні больш за 37 км² (84[1] км²), працягласць берагавой лініі каля ста кіламетраў.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах сезоннага рэгулявання сцёку, арашэння і рэкрэацыі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
- Чаквакскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 223.