Часлаў Кланіміравіч
Часлаў Кланіміравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Часлав Клонимировић | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Захарый Перваслаўлевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
896 |
||||||
Смерць |
960 |
||||||
Род | Уласціміравічы | ||||||
Бацька | Кланімір Страіміравіч[d] | ||||||
Веравызнанне | усходняе хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ча́слаў Кланімі́равіч — унук Строіміра і праўнук Уласціміра, першага незалежнага князя Сербіі. Кіраваў Сербіяй як вялікі жупан у перыяд паміж 933[1] і 950 гадамі.
Пасля смерці балгарскага цара Сімяона I, у залежнасці ад якога знаходзілася Сербія, Часлаў з дапамогай Візантыі змог захапіць уладу ў дзяржаве і рэарганізаваць яе, падтрымліваючы цесны саюз з Візантыяй. Пасля кіравання Канстанціна VII Парфірароднага дзяржава Часлава ахоплівала сённяшнюю заходнюю Сербію, усходнюю і цэнтральную Боснію, паўночную Чарнагорыю і ўсходнюю Герцагавіну. Поўдзень Чарнагорыі знаходзіўся пад васалітэтам Часлава, які ў сваю чаргу прызнаў вяршэнства візантыйскага імператара. Часлаў вядомы сваім спусташальным паходам на Венгрыю пасля перамогі над венгерскім князем Кішам.
Часлаў Кланіміравіч быў апошнім кіраўніком Сербіі з дынастыі Уласціміравічаў. Пасля яго смерці Сербія была цалкам анексавана Візантыяй, хоць меркавана і далей кіравалася жупанамі, чые імёны не захаваліся. Незалежнасць Сербіі была адноўлена толькі падчас кіравання Стэфана Воіслава ў 1040.
Зноскі
- ↑ Стывен Рансіман, стар. 185. Гісторыя Першае Балгарскае царства = A history of the First Bulgarian Empire. — Т. Кніга III. (англ.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Часлаў Кланіміравіч