Часночны грыб |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Пададдзел: | Agaricomycotina | Падклас: | Agaricomycetidae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Mycetinis scorodonius (Fr.) A.W.Wilson & Desjardin, 2005
|
Сінонімы |
---|
- Marasmius scorodonius (Fr.) Fr., 1838
- Agaricus scorodonius Fr. 1815basionym
- Chamaeceras scorodenius (Fr.) Kuntze 1898
- Gymnopus scorodonius (Fr.) J.L. Mata & R.H. Petersen 2004
|
|
Часно́чны грыб, часночнік, негніючнік часночны (Mycetinis scorodonius) — шапкавы базідыяльны грыб роду Mycetinis сямейства Marasmiaceae.
Апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 3 (1—2[1]) см, пукатая, потым пляската-распасцёртая, часам увагнутая, крэмава-бураватая да белай, гладкая, сухая. Мякаць тонкая, шчыльная, пругкая, з рэзкім пахам часнаку. Пласцінкі белыя, рэдкія[1], прырослыя, шырокія. Ножка вышынёй да 5 см, храсткаватая, рыжавата-карычневая, бліскучая, цыліндрычная, суцэльна, пазней полая. Споры гладкія і бясколерныя, звужаныя да аднаго канца.
Пашырэнне
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у зонах умеранага клімату Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лісцевых і хвойных лясах з ліпеня (жніўня[1]) па верасень. Пладовыя целы з’яўляюцца вялікімі групамі[1].
Выкарыстанне
Грыб мае часночны пах і смак, які захоўваецца і ў высушаным выглядзе. Ядомы, спажываецца ў якасці прыправы[1].
Зноскі
Літаратура