Чая (прыток Обі)
Чая | |
---|---|
руск. Чая | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 194 км |
Басейн | 27 200 км² |
Расход вады | 84 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Бакчар і Парбіг |
• Каардынаты | 57°36′45″ пн. ш. 82°17′35″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Каардынаты | 58°16′55″ пн. ш. 82°37′35″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Обская губа → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Томская вобласць |
Код у ДВР | 13010500112115200022991 |
![]() ![]() |
Ча́я (руск.: Ча́я[1][2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Томскай вобласці, левы прыток ракі Об.
Даўжыня ракі 194 км, разам з ракой Бакчар — 542 км. Плошча вадазбору 27 200 км². Утвараецца Чая зліццём рэк Бакчар і Парбіг каля сяла Усць-Бакчар. Працякае па нізіннай мясцовасці. Упадае ў Об двума рукавамі. Сярэдні расход вады складае 84[2] м³/с, сярэдні шматгадовы сцёк — 2,651[2] км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 172 км (ад вусця да сяла Усць-Бакчар)[3].
Прытокі: Парбіг, Бакчар, Нюрса, Ікса, Максуга, Майга, Алдыганка і іншыя[3]. У басейне ракі возера Клюквенскае[3].
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 627. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- ↑ а б в Рулёва С. Н., Завадский А. С. Чая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б в Река Чая // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
- Чая // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 627. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)