Чаўпар
Чаупар (चौपर) — традыцыйная індыйская сямейная гульня, вельмі падобная на Пачысі. З'яўляецца прадстаўніцай гульняў кшталту «Крыж і кола». Гульня вядзецца з дапамогай фішак і гульнёвых костак на адмысловым полі. Мэта гульні — прывесці свае фішкі ў цэнтральны квадрат раней за супернікаў.
На цяперашні момант ёсць гульні з падобнымі назвамі і полем. Пачысі (Pachisi), Парчызі (Parcheesi), Паркес (Parques), Парчыс (Parchis), Лудо (Ludo), Патоллі (Patolli), Чопат (Сhopat), Чаупур (Chaupur), а таксама Пат (पत на Санскрыце) — вось некаторыя з іх.
Гісторыя чаупара
Паводле адной з версій чаупар узнік у IV ст. да н.э. Паводле некаторых сцвярджэнняў ён таксама ўзгадваецца ў старажытнаіндыйскім эпасе «Махабхарата». Чаупар быў улюбёнай гульнёй індыйскага імператара Акбара Вялікага (1542—1605) з дынастыі Маголаў. Велізарнае поле для гульні было выкладзенае пасярод двара чырвоным і белым мармурам. Некалі па клетках гэтага поля хадзілі чароўныя наложніцы імператарскага гарэма, якія служылі яму жывымі фішкамі. Падобныя палі для гульні ў чаупар захаваліся таксама ў Агры й Алахабадзе.
Падобная на чаупар гульня пад назвай патоллі (Patolli) была ў амерыканскіх індзейцаў у Тэотіўакане, у тольтэкаў, у індзейцаў мая і ацтэкаў. Амерыканскія індзейцы гуляюць у гэтую гульню і ў наш час.
Гульцы
Гуляюць удваіх або ўчацвярых (звычайна дзвюма камандамі). У кожнага гульца чатыры фішкі аднаго колеру. У адной каманды фішкі чорнага і жоўтага колеру, у другой — чырвонага і зялёнага. Фішкі расстаўляюцца па рукавах дошкі ў наступным парадку (па гадзіннікавай стрэлцы):жоўтыя, чорныя, зялёныя і чырвоныя. Такім чынам, удзельнікі кожнай каманды сядзяць побач, а не насупраць адно аднаго.
Дошка
Дошкай зазвычай служыць расшытая тканіна ў форме крыжа. У цэнтры месціцца вялікая клетка, называемая чарконі, якая з'яўляецца канечным пунктам для фішак. Кожны з чатырох рукавоў рукавоў дзеліцца на тры слупкі, па восем клетак у кожным. Фішкі ходзяць па знешнім перыметры дошкі (па 17 клетак на кожным рукаве) супраць гадзіннікавай стрэлкі перш чым увайсці ў хатні слупок (цэнтральны слупок рукава, каля якога сядзіць гулец).
Косткі
У чаупар гуляюць з дапамогай трох доўгіх костак з разметкай граняў 1,2,5,6 або з дапамогай двух костак з разметкай 1,3,4,6. Кожны кідок можа быць размеркаваны паміж фішкамі гульца. Напрыклад, пры гульні з трыма косткамі гулец можа пахадзіць трыма фішкамі, або скласці значэнні дзвюх або трох костак і пахадзіць адпаведна дзвюма або адной фішкай.
Передача партнёру ачкоў, якія выпалі на ўсіх або некалькіх костках, дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі ў гульца няма магчымасці пахадзіць сваімі косткамі. Дабравольны пропуск ходу не дазваляецца.
Супер-фішкі
Фішкі могуць ператварацца ў суперфішкі: калі дзве фішкі аднаго колеру апынуліся на адной клетцы — яны аб'ядноўваюцца, і пасля імі ходзяць як адной фішкай. Такім чынам можна ствараць і трайныя, і чацвярныя фішкі. Двайная фішка можа быць збітая толькі двайной, трайной або чацвярной, трайная — трайной або чацвярной, а чацвярная — толькі чацвярной фішкай.
Збіванне
Калі ход фішкі заканчваецца на клетцы, занятай фішкай іншага колеру — апошняя збіваецца і ставіцца ў чарконі, адкуль ёй давядзецца падарожнічаць занава, пачынаючы з клеткі 1 (клетка ў хатнім слупку гульца, прылеглая да чарконі).
Выйгрыш
Выйграé каманда, якая першай завяла ўсе свае фішкі ў дом. Жоўтыя фішкі можна заводзіць у дом толькі пасля таго, як заведзеныя ўсе чорныя, а зялёныя — пасля таго, як заведзеныя ўсе чырвоныя. У выпадку, калі кожны гулец гуляе сам за сябе, выйграé той, хто першым завёў у дом усе фішкі. завесці фішку ў дом можна толькі выкінуўшы дакладную колькасць ачкоў.
Спасылкі
- Saunders, Wayne: The Great American Indian, part III: The West plays Pachisi. In: Game Times, 26 (April 1995)
- Falkener, Edward: Games ancient and oriental and how to play them, being the games of the ancient Egyptians, the Hiera Gramme of the Greeks, the Ludus Latrunculorum of the Romans and the oriental games of chess, draughts, backgammon and magic squares (1892)
- http://www.mastersgames.com/rules/pachisi-rules.htm
- http://www.blogger.com/feeds/4426983551872524308/posts/default
- http://pachisi.vegard2.no/chaupar.html Архівавана 23 мая 2011.
- http://www.chapatimystery.com/archives/univercity/of_dice_and_men.html Архівавана 25 снежня 2010.
- http://anvarat.blogspot.com/2009/03/4.html
- http://boardgamegeek.com/geeklist/39360/i-ching-and-arrows-on-the-origin-of-chess
- http://www.mexicolore.co.uk/index.php?one=azt&two=lif&id=133&typ=reg
- http://southturkistan.wordpress.com/2009/01/19/are-american-indians-turkish/