Спінка пакрыта чорнымі або карычневымі валаскамі, часам з невялікай прымессю жоўтых або шэрых; трэці тэргіт брушка пакрыты чорнымі, а пяты аранжавымі або жоўтымі валаскамі, іншы раз з прымессю карычневых. На лбе ніжэй асновы вусікаў чорныя валаскі.
Пашырэнне
Пашырэнне: Цэнтральная і паўднёвая часткі Еўропы. Арэал уключае тэрыторыю Беларусі, трапляюцца адзінкавыя экземпляры.
Месцы пражывання: лугі лясной, лесастэпавай і стэпавай зон.
Асаблівасці біялогіі
Палітроф, але аддае перавагу раслінам сямейства астравых, у меншай ступені губакветных.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5