Чона
Чона | |
---|---|
руск. Чона | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 802 км |
Басейн | 40 600 км² |
Расход вады | 93,3[1] м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Сярэднесібірскае пласкагор'е |
• Месцазнаходжанне | Сярэднесібірскае пласкагор’е |
• Каардынаты | 59°26′10″ пн. ш. 108°49′44″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілюй |
• Месцазнаходжанне | Вілюйскае вадасховішча |
• Каардынаты | 62°04′31″ пн. ш. 110°41′27″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілюй → Лена → мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Іркуцкая вобласць, Якуція |
Код у ДВР | 18030800212117400008873 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чо́на (руск.: Чо́на[2][3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Вілюй (басейн ракі Лена).
Даўжыня ракі 802 км. Плошча вадазбору 40 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 93,3[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,945[1] км³/год. Басейн ракі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я. Упадае ў Вілюйскае вадасховішча. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.
У ракі больш за 70 прытокаў (буйнейшы — Вакунайка). Сярод прытокаў: Талінская, Куеркан, Саанарская, Хува, Інгяла, Душун, Марэкта, Талакан, Хатынган, Кутакта, Кутак, Угда, Душана, Давача (Давага), Даксама, Чургікта, Юкталі, Чабыда, Мархая, Кучаакы, Бэс-Юрэх і інш.[4]
Рака суднаходная на адлегласці 400 км ад вусця[4].
Зноскі
- ↑ а б в Иванов В. В. Чона // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 643. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- ↑ Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ / под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 433. — Архівавана 6 сакавіка 2016. ISBN 5-86066-017-0. (руск.)
- ↑ а б Река ЧОНА // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
- Чона // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 643. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)