Чорная мамба (Dendroaspis polylepis) — ядавітая змяя, адна з найбольш небяспечных і ядавітых ў Афрыцы.
Апісанне
Дасягае ў даўжыню 2,4—3 метры, асобныя экзэмпляры да 4,5 метраў у даўжыню. Дарослыя асобіны пафарбаваны зверху ў цёмна-карычневы або чорны колер, а брушны бок у іх светла-карычневы або брудна-белы. Маладыя асобіны маюць зялёную афарбоўку.