Чортаў камень Шкленікоўскі
Чортаў камень Шкленікоўскі | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Мінская вобласць Мядзельскі раён |
Найбліжэйшы горад | Мядзел |
Плошча | 14 м² |
«Чортаў камень Шкленікоўскі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Шкленікова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1]. Размешчаны на полі, у 12 км на паўднёвы ўсход ад г. Мядзел, за 3 км на паўночны захад ад аг. Сваткі, у 1 км на поўдзень ад в. Шкленікова.
Даўжыня 4,6 м, вышыня 0,8 м; плошча ахоўваемай тэрыторыі — 14 м².
Паданне
Адносіцца да Чортавых камянёў-краўцоў і згодна паданню:
«быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзенне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на спіне яшчэ і трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасля чаго яго ніхто больш не бачыў[2]."
Зноскі
- ↑ ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ И ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 марта 2008 г. № 22 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» Архівавана 29 чэрвеня 2020.
- ↑ Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — С. 94. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.
Літаратура
- Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чортаў камень Шкленікоўскі