Чумпхон (тайск.: ชุมพร) — правінцыя на поўдні Тайланда, размешчана на ўзбярэжжы Сіямскага заліва. На поўначы мяжуе з правінцыяй Прачуапкхірыкхан, на поўдні — Суратані, на захадзе — правінцыяй Ранонг і М’янмай. Правінцыя размешчана на вузкім перашыйку Кра, які злучае паўвостраў Малака з кантынентам. На захадзе Чумпхон размешчаны ўзгоркі хрыбта Пхукет і яго працягу — ланцугі Тенасэрым, усходняя частка правінцыі больш раўнінная.