Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2011


Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011
Фота
Сезон 2011/2012
Тэрміны 3 — 11 снежня 2011
Арэна Barbican Centre
Горад Ёрк
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар William Hill
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £625,000
Прызавыя пераможцы £100,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джад Трамп
Фіналіст Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 144 (Стывен Магуайр)
←2010Чэмпіянат Вялікабрытаніі2012→
Снукерны сезон 2011/2012
←PTC10 PTC11→

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 (англ.: UK Championship 2011, таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 11 снежня 2011 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 35-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула валійца Дамініка Дэйла (6:4), Роні О’Салівана (6:5), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:3), аўстралійца Ніла Робертсана ў паўфінальным матчы (9:7) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы англічанін выйграў свой сёмы прафесійны і другі рэйтынгавы турнір, а таксама трэцяе прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля турніру PTC у Глостэры і адкрытага чэмпіянату Антверпена).

Турнір

Barbican Centre — месца праведзення чэмпіянату Вялікабрытаніі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 года стаў 35-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 6 перамог
Другі раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 6  
33  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 5  
  1  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4  
  9  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6  
9  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6
21  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 3  
  9  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3  
  8  Сцяг Англіі Джад Трамп 6  
14  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
43  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 1  
  14  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5
  8  Сцяг Англіі Джад Трамп 6  
8  Сцяг Англіі Джад Трамп 6
26  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 4  
  8  Сцяг Англіі Джад Трамп 9  
  4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 7  
5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 6  
17  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 6
  15  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5  
15  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 6
24  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 2  
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 2
  4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
10  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 6  
40  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 1  
  10  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 3
  4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6
31  Сцяг Англіі Том Форд 1  
8  Сцяг Англіі Джад Трамп 10
12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 8
3  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 6  
48  Сцяг Англіі Джо Джогія 4  
  3  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3  
  22  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6  
13  Сцяг Англіі Стывен Лі 3
22  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6  
  22  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6  
  6  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3  
16  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 6  
53  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 2  
  16  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4
  6  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
6  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6
70  Сцяг Кітая Лі Янь 3  
  22  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 7
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9  
7  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6  
36  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 4  
  7  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6  
12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6
61  Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 3  
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6
  29  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
11  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 4  
29  Сцяг Ганконга Марка Фу 6  
  29  Сцяг Ганконга Марка Фу 6
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6
30  Сцяг Уэльса Раян Дэй 0  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Barbican Centre, Ёрк, Англія, 11 снежня 2011.
Джад Трамп (8)
Сцяг Англіі Англія
10:8 Марк Ален (12)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Дзённая сесія: 92:4 (70), 23:58 (56), 0:149 (141), 48:69, 86:49 (52), 62:30, 75:33 (75), 73:31 (61)
Вячэрняя сесія: 109:7 (109), 78:46 (78), 82:14 (74), 0:139 (139), 0:133 (129), 76:1 (76), 8:125 (125), 35:75, 32:95 (95), 91:0 (91)
109 Найвышэйшая серыя 141
1 Соценныя серыі 4
9 Серыі 50+ 6

Спасылкі