Шаблон:Падзеі 3 ліпеня
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
- 987: Каранацыяй Гуга Капета закончылася валадаранне каралінгаў і пачалося валадаранне капетынгаў.
- 1410: Злучаныя польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэна.
- 1608: Французскі гідрограф Самюэль дэ Шамплейн заснаваў горад Квебек.
- 1660: Войска Паўла Сапегі вызваліла Менск ад расійскіх захопнікаў.
- 1811: Руская армія пад кіраўніцтвам Кутузава разбіла турэцкую армію пад Рушчуком.
- 1848: Выйшаў першы нумар газеты «Die Presse».
- 1890: Айдаха ўвайшоў у склад ЗША, стаўшы 43-м штатам.
- 1941: Упершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народа.
- 1944: Вызваленне Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.
- 1988: Амерыканскі фрэгат збіў над Персідскім залівам іранскі грамадзянскі самалёт з 290 пасажырамі на борце.
- 1996: Барыс Ельцын абраны прэзідэнтам Расіі на другі тэрмін.