Шарашоўскае Евангелле
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/%D0%A8%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%AD%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BB%D0%B5_%E2%80%94_%C5%A0ara%C5%A1owskaje_Evangelle.jpg/240px-%D0%A8%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%AD%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BB%D0%B5_%E2%80%94_%C5%A0ara%C5%A1owskaje_Evangelle.jpg)
Шарашоўскае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя.
Гісторыя стварэння
Створана на тэрыторыі Беларусі ў 1495 (па іншых звестках, у сярэдзіне XVI ст.). названа па запісу на адной са старонак, дзе відаць, што ў XVII і XIX стагоддзях яно было напрастольным у Прачысценскай царкве пасёлка Шарашова Пружанскага раёна, які быў некалі мястэчкам Вялікага Княства Літоўскага.
Мастацкае афармленне
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82_%D0%9B%D1%83%D0%BA%D0%B0._%D0%A8%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D0%B5._16_%D1%81%D1%82.jpg/240px-%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82_%D0%9B%D1%83%D0%BA%D0%B0._%D0%A8%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D0%B5._16_%D1%81%D1%82.jpg)
Тэкст выкананы чырвонай і чорнай фарбамі, мастацкае афармленне складаецца з чатырох мініяцюр з выявамі евангелістаў, пяці заставак, малюнкаў на палях (раслінная арнаментыка) і ініцыялаў.
Асаблівасці мініяцюр, выкананых чырвонай, карычневай і залаціста-зялёнай фарбамі, тыповы для беларускай мастацкай школы: простанароднасць сялянскага тыпажу, рысы готыкі ў трактоўцы архітэктурных куліс (спічастыя вокны), ромбападобная арнаментыка німбаў.
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Гл. таксама
Літаратура
- Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: : Фрэска. Абраз. Партрэт / Склад.: Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч; Аўт. уступ. тэксту Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1980. — С. 23—25. — 50 000 экз.
![]() |
Шарашоўскае Евангелле на Вікісховішчы |
---|