Шарль-Франсуа Дабіньі
Шарль-Франсуа Дабіньі | |
---|---|
фр.: Charles-François Daubigny | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1817[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1878[4][1][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edmé-François Daubigny[d] |
Дзеці | Karl Daubigny[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, пейзажыст |
Жанр | пейзаж |
Мастацкі кірунак | Barbizon school[d] |
Уплыў | Edmé-François Daubigny[d], Pierre Daubigny[d], Jean-Victor Bertin[d] і Jacques Raymond Brascassat[d] |
Уплыў на | Karl Daubigny[d], Albert Charpin[d] і Эдуар Рыу[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Шарль-Франсуа Дабіньі (фр.: Charles-François Daubigny; 15 лютага 1817, Парыж — 19 лютага 1878, там жа) — французскі мастак, удзельнік барбізонскай школы.
У пачатку біяграфіі Дабіньі адбыўся пераезд у Італію. Потым ён вучыўся ў Парыжы разам з Полем Дэларошам. Нягледзячы на тое, што яго адносяць да Барбізонскай школы, Шарль-Франсуа ніколі не жыў у Барбізоне.
Апошнія 30 гадоў ён правёў пераважна ў плывучай хаце на рэках Сене, Уазе. Самыя знакамітыя працы мастака якраз малююць берагі, абшары гэтых рэк. Дабіньі надзвычай паспяхова мог перадаваць атмасферу світання, змяркання, месяцовага святла. Познія работы ў біяграфіі Шарля-Франсуа Дабіньі выкананы ў вялікім памеры. Манэ і Будэм былі надзвычай уважлівыя да яго карцін.
Выпрабаваў уплыў Рэмбранта. У Луўры капіраваў жывапіс галандскіх майстроў, асабліва прыцягвалі яго творы Я. Рэйсдала і Хобэмы. У 1835—1836 гг. Дабіньі наведаў Італію, а ў 1866 г. адправіўся ў Галандыю, Вялікабрытанію і Іспанію. Але гэтыя паездкі практычна не знайшлі адлюстравання ў творчасці мастака, амаль усе яго працы прысвечаны французскім ландшафтам. Шматлікія малюнкі ў спадчыне майстра сведчаць, што ён шмат пісаў з натуры. У 1840 г. працаваў у тэхніцы афорта. Раннія творы Дабіньі выкананы ў традыцыях класіцызму, але з часам жывапісец звяртаецца да рэалістычнага пейзажа. Аб гэтай тэндэнцыі гаворыць палатно «Жніво» (Луўр, Парыж), выстаўленае ў парыжскім Салоне ў 1852 г. Упрыгожаныя дэкаратыўныя ландшафты ў першых працах мастака змяняюцца простымі і сціплымі вясковымі краявідамі, створанымі ў выніку карпатлівай працы на натуры.
Зноскі
- ↑ а б Charles-François Daubigny
- ↑ Charles-Francois Daubigny // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ а б Lavigne H. état civil d'artistes français — Paris: 1881. — P. 152.
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 120.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.