Школа Кано
Школа Кано (яп.: 狩野派 Кано:-ха) — адна з самых вядомых мастацкіх школ у японскім жывапісе.
Гісторыя і асаблівасці
Школа была заснавана мастаком Кано Масанобу (1434—1530), сучаснікам Сэсю і вучнем майстра Сюбуна. Творчасць Масанобу ўвабрала ў сябе ў гады яго вучнёўства як элементы кітайскага жывапісу, так і асаблівасці мастацкага стылю Сюбуна, яго вынаходлівасць і арыгінальнасць. Пасля Кано Масанобу становіцца прыдворным мастаком сёгуна.
Школа Кано фарміравалася з мастакоў, якія належалі да роду Кано. У Перыяд Адзуці-Мамаяма гэта школа дасягае свайго росквіту. Яе мастакі ствараюць карціны на розную тэматыку — пейзажы, выявы птушак і жывёл, бытавыя сцэнкі; яны ўпрыгожвалі малюнкам дзверы рассоўных шырмаў. Найбольш выдатныя з гэтых прац захоўваюцца ў замку Нідзё ў Кіёта.
Майстры Кано вядомыя таксама сваімі выдатнымі манахромнымі роспісамі па шоўку. Для іх прац характэрны камбінацыі з рэальных прадметаў і істот (напрыклад, жывёл), якія выступаюць на першым плане карціны, і з абстрактных, зусім адцягненых элементаў задняга плана (напрыклад, воблакаў). Найбольшага развіцця ў школе Кано дасягае ўдасканаленне намаляваных у кітайскім стылі неба, воблакаў, мора, тумана і г.д.
Абраныя прадстаўнікі
- Кано Масанобу
- Кано Матанобу
- Кано Эйтоку
- Кано Санраку
- Кано Сансэцу
- Кано Тан'ю
- Кано Тансін
- Кано Хагай
- Хасімота Гахо