Шолам Натанавіч Зорын
Шолам Натанавіч Зорын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1974[1] |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | партызаны |
Гады службы | 1943—1944 |
Званне | старшына[2] |
Камандаваў | 106-ы партызанскі атрад |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна: |
Узнагароды і званні |
Шо́лам Ната́навіч Зо́рын (1902, Мінск — 1974) — камандзір яўрэйскага сямейнага партызанскага атрада, які дзейнічаў у Налібоцкай пушчы ў час Вялікай Айчыннай вайны[3].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Мінске, у сям’і Ноты Аронавіча Зорына. Доўгі час працаваў сталяром у родным горадзе. Удзельнік грамадзянскай вайны. Збег з Мінскага гета[4].
Пасля вайны інвалід Зорын працаваў на гаспадарчай рабоце ў Мінске. У 1971 пераехаў у Ізраіль, дзе памер у 1974 годзе.
Партызанская дзейнасць
У атрад Зорына ўваходзілі, галоўным чынам, небаяздольныя бежанцы з Мінскага гета. Створаны ў 1943 годзе.
Галоўнай яго мэтай было не толькі супраціўленне нацыстам, але і выратаванне яўрэяў[5].
Гэты атрад акрамя правядзення баявой дзейнасці, стаў базай, якая забяспечвала іншыя баявыя атрады патрэбнымі ім спецыялістамі. Праз сувязных 106-га атрада партызанскія фарміраванні, якія мелі патрэбу ў медыцынскай дапамозе забяспечваліся ўрачамі і мядсёстрамі. Зорынцы забяспечвалі партызанскія атрады, якія базіраваліся ў Налібоцкай пушчы, збройнікамі, друкарамі для падпольных друкарань, краўцамі, шаўцамі, пекарамі.
9 ліпеня 1944 года 106-ы атрад злучыўся з часткамі Чырвонай Арміі. На гэты час ён налічваў 141 байца і 421 члена сямей.
Зноскі
- ↑ а б Szolem Zorin // MAK
- ↑ https://partizany.by/partisans/25806/
- ↑ С. Швейбиш. Еврейский семейный партизанский отряд Ш. Зорина Вестник Еврейского университета в Москве, № 3 (13), 1996.
- ↑ А. В. Вердыш. Наши евреи Архівавана 7 снежня 2015.
- ↑ Леонид Смиловицкий, Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг. Тель-Авив, 2000 г., 432 с.
Спасылкі
- Леонид Смиловский. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 (руск.) 432. Тель-Авив: Библиотека Матвея Черного (2000).
- Их называли зоринцами