Штатгальтар
Штатга́льтар (ням.: Statthalter), ці статха́ўдар (нідэрл.: stadhouder; у абедзвюх мовах азначае трымаць замест [кагосьці]) — у шэрагу дзяржаў Еўропы службовая асоба, якая ажыццяўляла дзяржаўную ўладу і кіраванне на якой-небудзь тэрыторыі дадзенай дзяржавы. Раўназначна венецыянскаму тытулу «дож».
Намесніцтва паходзіць з старажытнасці. Калі памеры дзяржавы не дазвалялі кіраўніку дзяржавы аператыўна рэагаваць на падзеі ў аддаленых правінцыях, то ён прызначаў свайго штатгальтара. Іх часта называлі губернатарамі.
Найбольшую вядомасць атрымалі штатгальтары Рэспублікі Злучаных правінцый (Галандыі).
Гл. таксама
- Спіс штатгальтэраў Нідэрландаў у англійскай Вікіпедыі (англ.)
- Спіс рэйхсштатгальтараў у англійскай Вікіпедыі (англ.)
- Рэйхсштатгальтар
Літаратура
- Штатгальтер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.