Эгран Лундгрэн
Эгран Лундгрэн | |
---|---|
шведск.: Egron Sellif Lundgren | |
| |
Дата нараджэння | 18 снежня 1815[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1875[1][3] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аўтар, мастак, пісьменнік |
Вучоба | |
Уплыў на | Virginia Larsson[d] |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Эгран Селіф Лундгрэн (18 снежня 1815, Стакгольм — 23 снежня 1875, там жа) — шведскі мастак і пісьменнік.
Біяграфія
У дваццацігадовым узросце ў 1835 годзе Лундгрэн паступіў у Акадэмію мастацтваў Стакгольма. Пасля яе заканчэння ў 1839 годзе накіраваўся ў Парыж, дзе ён два гады прабыў вучням у мастацкім атэлье Леона Канье. Пасля парыжскай практыкі Лундгрэн накіраваўся ў Італію ў Рым, прапрацаваўшы на новым месцы каля васьмі гадоў. У Італіі мастак канчаткова адмовіўся ад жывапісу алейнымі фарбамі, аддаўшы перавагу малюнку акварэллю і гуашам. Пасля Італіі рушыў у Іспанію, а адтуль праз некаторы час пераехаў у Англію. Па запыту каралевы Вікторыі ілюстраваў сцэны камедыйных твораў Вільяма Шэкспіра.
Пасля пачатку вайны ў Індыі ў 1858 годзе адна з манчэстэрскіх кампаній прапанавала мастаку фінансаванне камандыроўкі ў Індыю з мэтай адлюстравання ваенных падзей таго часу ў якасці мастака-баталіста. З Індыі Лундгрэн вярнуўся з 500 малюнкамі, зрабіў выставу сваіх твораў, пасля чаго далучыўся да мастацкай супольнасці society of painters in water-colours.
У 1860 вярнуўся ў Швецыю, пазней наведваў Егіпет, Іспанію і Англію. Две апошнія краіны сталі багатай крыніцай матываў і натхнення для малюнкаў мастака, большая частка якіх сёння захоўваецца ў Англіі. Лундгрэн вядомы сваім выдатным майстэрствам валодання тонкімі каляровымі адценнямі, здольнасцю незвычайна чулліва перадаваць узаемасувязь святла і колеру з дапамогай сціплых штрышкоў, майстэрствам падкрэсліваць і вылучаць самае характэрнае, звычайна астаўляючы на заднім плане недакладна адлюстраваныя дэталі. Падобна яго шырокай вядомасці як акварэліста ў мастацкіх колах Англіі, Лундгрэн набыў рэпутацыю таленавітага пісьменніка-дакументаліста ў Швецыі.
Эгран Селіф Лундгрэн памёр у шасцідзесяцігадовым узросце 23 снежня 1875 года ў Стакгольме.
Крыніцы
- ↑ а б Egron S Lundgren — 1917.
- ↑ а б Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0008/C I a/20 (1807-1827), bildid: C0054706_00134, sida 193 Праверана 20 мая 2019.
- ↑ а б Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker för Jakob, SE/SSA/0008/F I a/6 (1872-1884), bildid: 00025664_00103, sida 101 Праверана 20 мая 2019.
- ↑ norrabegravningsplatsen.se Праверана 8 чэрвеня 2017.
- ↑ Lundgren, EGRON — Svenskagravar.se. Праверана 16 мая 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Лундгрен // Малый энциклопедический словарь — 2 — СПб.: 1909. — Т. 2.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эгран Лундгрэн
- Эгран Лундгрэн: біяграфічныя звесткі і галерэя твораў на старонцы Музея мастацтваў Гётэбурга(недаступная спасылка)